06:39 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Каляды на Беларусі

Ці можна калядаваць у высакосны год

© Sputnik / Виктор Толочко
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
Каляды на Беларусі (6)
31250

Як у каталікоў, так і ў праваслаўных існуе тры вялікія калядныя святы, калядуюць на Беларусі з Раства па Вадохрышча.

МІНСК, 14 сту — Sputnik, Юлія Хвошч. Пра рэгіальныя асаблівасці калядных святаў на Беларусі распавёў Sputnik загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вячаслаў Калацэй.

Блытаніца ў датах, калі можна калядаваць, звязана толькі ў адрозненнях у Грыгарыянскім (якім карыстаецца большая частка свету) і Юліянскім (якім карыстаюцца праваслаўныя) календарах, патлумачыў суразмоўца Sputnik.

"Праблема ў тым, што календар праваслаўны спазняецца на два тыдні. Таму у нас два Раства, два Новых года і два Вадохрышча. Таму каталікі калядуюць з 24-га снежня па 13-е студзеня, а праваслаўныя — з 7-га студзеня па 19-студзеня", — распавёў Калацэй.

Суразмоўца адзначыў, што не залежна ад таго, па якому з календароў ідзе адлік святаў, у кожнай з традый існуе тры вялікія калядныя святы — Вялікая куцця, Шчодрая куцця і Вадзяная куцця, якія адзначаюцца з інтэрвалам у сем дзён. А тое, з якога дня ідзе адлік калядных тыдняў, залежыць выключна ад веравызнання, якое пераважае на пэўнай тэрыторыі.  

"Напярэдадні Раства Хрыстова, як каталікі, так і праваслаўныя адзначаюць Вялікую куццю. Паколькі яна прыпадае на апошні дзень Піліпаўскага пасту, то і калядаваць першы раз у годзе трэба вельмі сціпла і акуратна. Праз сем дзён адзначаецца Шчодрая куцця (для каталікоў 31 снежня, для праваслаўных 13 студзеня — Sputnik), асноўнае каляднае свята, калі па хатах ходзіць пераапранутая грамада, а яшчэ праз сем дзён — Вадзяная", — патлумачыў спецыяліст.

Суразмоўца адзначыў, што на Беларусі калядуюць па-рознаму, але не з прычыны веравызнання, а з-за рэгіянальных асаблівасцяў.

"Так, пераапранацца ў казу і хадзіць пад воканамі больш характэрна для паўднёвых рэгіёнаў Беларусі, у прыватнасці для Палесся. А вось у цэнтральнай і паўночнай частках Беларусі ніхто пад вокнамі не стаяў. Для гэтых рэгіёнаў больш характэрны калядныя містэрыі кшталту "Жаніцьба Цярэшкі", "Яшчур", — адзначае суразмоўца.

Бягучы год з'яўляецца высакосным. Часам у інтэрнэце можна сустрэць артыкулы пра тое, што не варта калядаваць у высакосны год, маўляў, можна прыклікаць да сябе нячысцікаў ці прагуляць шчасце.

"Гэта не так. Калядуюць штогод. Што тычыцца гэтых артыкулаў у інтэрнэце, то хутчэй за ўсё яны датычацца нейкіх мясцовых асаблівасцяў", — патлумачыў Калацэй.

Суразмоўца таксама адзначыў, што зараз сярод беларускай моладзі расце зацікаўленасць да калядных святаў і іншых нацыянальных традыцый.

"Справа ў тым, што пераемнасць традыцый адбываецца праз пакаленне. Гэта значыць, што калі бабулі і дзядулі калядавалі, то іх дзеці наўрад ці будуць, а вось унукі зноў пачнуць калаядаваць", — распавёў спецыяліст.

Такім чынам калядныя святы не скончыліся са Старым новым годам. Наперадзе Вадохрышча і апошняя, Вадзяная, куцця. 

Тэмы:
Каляды на Беларусі (6)
Тэги:
Характэрныя факты, Нацыянальная культура, Гісторыя, Каляды, Вячаслаў Калацэй, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы