22:38 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Амерыканскі гурт Imagine Dragons

Фанаты Imagine Dragons спяваюць пад “Чыжоўка-Арэнай”

© Фото: Прадастаўлена арганізатарамі канцэрту
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
Imagine Dragons едуць у Мінск (12)
78440

Прыхільнікі гурта сабраліся пад сценымі “Арэны” амаль за сем гадзінаў да пачатку канцэрта, каб паспець заняць самае ўдалае месца.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. У барацьбе за лепшае месца на танцполе пад сценамі "Чыжоўка-Арэны" сабраліся фанаты гурта Imagine Dragons. Каб не адчуваць марозаў, прыхільнікі гурта спяваюць іх песні і абмяркоўваюць творчасць. Кажуць, так становіцця цяплей, прынамсі, на душы.

"Учора ў аэрапорце сабралося каля трыццаці чалавек прыхільнікаў, некаторыя здолелі ўзяць аўтографы і зрабіць сэлфі з гуртом", — распавядае для Sputnik Алена Курхінен. Яе сяброўка ўжо заняла чаргу пад "Арэнай" і зараз дасылае справаздачы — кажа, сабралося ўжо чалавек сорак.

Пакуль у фанацкай групоўцы абмяркоўваюць, як лепей сустрэць гурт, дзяўчат просяць "заплесці валасы для танцпола", а тыя, хто не паклапаціўся пра квіток, адчайна намагаюцца яго набыць, ёсць і тыя, хто ад паходу адмовіўся ў апошні момант.

Прыхільнікі чакаюць сваіх куміраў у мінскім аэрапорце
© Фото:
Прыхільнікі чакаюць сваіх куміраў у мінскім аэрапорце

"Здаў білет, бо яны не будуць спяваць Battle Cry — гэта мой пратэст. Я не заўзяты фанат гурта, ішоў пачуць ужывую адну песню, нават на фан зону білет быў. Але даведаўся, што яе не выконваюць, жаданне на фан-зону ісці прапала. Можа быць на сектар да вечара куплю білет, схаджу. Вось прыедуць 30 seconds to mars, распаваяду, як лавіў Джарэда лета аж з 2011 года!" — кажа Аляксей Вялесік.

З дыскам любімага гурта
© Фото: прадастаўлена арганізатарамі канцэрту

Між тым, адданыя фанаты падрыхтавалі нават адмысловыя флэшмобы для кожнай песні.

"Мы будзем адбіваць рытм пад песню "It's time", сьвяціць рознымі экранамі тэлефонаў пад песню "Demons" і многія іншыя. Але самае галоўнае дляраконаў"- гэта падтрымка фанатаў, калі яны спяваюць", — распавяла Аляксандра Каленік.

Пакуль прыхільнікі чакаюць Imagine Dragons, чакайце вялікую справаздачу Sputnik з канцэрта.

Тэмы:
Imagine Dragons едуць у Мінск (12)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы