19:09 23 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Партрэт Адэлі Блох-Баўэр I

Выходныя ў Мінску: куды пайсці 14 і 15 студзеня

© flickr.com/ LWYang
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Рэпрадукцыі работ Густава Клімта, канцэрт гурта Akute і шмат іншага - кожны зможа бавіць час на свой густ.

Выходныя ў Мінску абяцаюць быць параўнальна цёплымі — сіноптыкі прагназуюць тэмпературу каля нуля, але часам магчымы і зусім невялікі "мінус". З такім надвор'ем не варта сядзець дома: Sputnik падабраў афішу падзей на 14 і 15 студзеня.

Рэпрадукцыі Клімта ў ТЗЦ

Выстава копій карцін вялікага мастака Густава Клімта адкрылася ў сталічным ТЗЦ Galleria Minsk у мінулую сераду. Працягнецца экспазіцыя да 15 лютага — за гэты час можна будзе ўбачыць рэпрадукцыі самых вядомых карцін у стылі мадэрн, выкананых максімальна блізка да арыгіналу — для копіі "Пацалунка" нават было выкарыстана сусальнае золата. Прыйсці на выставу Клімта ў Мінску можна з 10:00 да 22:00, квіткі каштуюць ад трох да шасці рублёў.

Калядкі на Стары Новы год

У культурнай прасторы "Мёд" (вуліца Талбухіна, 4) у суботу пройдуць самыя сапраўдныя калядкі ў гонар Старога Новага года. Абяцаюць, што будзе цікава не толькі дарослым, але і самым маленькім. У праграме — казачныя персанажы, традыцыйныя абрады і цікавыя гульні. Перад наведваннем мерапрыемствы варта запісацца, патэлефанаваўшы па тэлефоне +375 29 212 25 50.

Глядзіце на відэа ніжэй, як праходзілі Каляды на беларускім Палессі.

Канцэрт гурта Akute

У нядзелю адзін з лепшых рок-калектываў Беларусі — магілёўскі гурт Akute — дасць канцэрт у TNT Rock Club. Свой стыль музыкі калектыў называе "дыска-дэкаданс", а спявае выключна па-беларуску — так яны папулярызуюць беларускую мову сярод моладзі. Гурт Akute выступае на многіх фестывалях і адкрытых пляцоўках, а іх канцэрты рэгулярна праходзяць па ўсёй краіне. Пачатак канцэрту ў клубе а 20:00.

Спектакль "Брыдкае птушаня"

Спектакль ценяў "Брыдкае птушаня" пройдзе ў суботу 14 студзеня ў Нацыянальным цэнтры Сучаснага мастацтва (вуліца Някрасава, 3). У пастаноўцы па матывах казкі Ханса Крысціяна Андэрсана няма ніводнага слова — толькі музыка італьянскага кампазітара Ніна Рота. Стваральнікі спектакля абяцаюць, што цікавы ён будзе не толькі дарослым, але і дзецям. Пачатак пастаноўкі ў НЦСМ — у 12:00.

Фільм "Ла-ла Ленд"

"Ла-ла Ленд" — мабыць, адзін з лепшых фільмаў мінулага года. У беларускі пракат мюзікл з Раянам Гослінгам і Эмай Стоўн выйшаў толькі 12 студзеня — пасля таго, як карціна атрымала рэкордную колькасць "Залатых глобусаў". Каму варта ісці на гэты фільм? Усім рамантыкам і аматарам добрых фільмаў, а таксама тым, хто хацеў бы хоць ненадоўга збегчы ад рэальнасці. "Ла-ла Ленд" будзе ісці ва ўсіх кінатэатрах Мінска.

Тэги:
Клімт, Akute, кінаафіша, кіно, Кінаіндустрыя, тэатр, Мінск, Беларусь