14:47 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
Лідскі міжнародны байк-фестываль - 2017 (7)
6511

Па словах арганізатара Лідскага байк фестывалю, выкарыстанне праматокаў сёння гэта пераважна пытанне ўнутранай культуры байкераў, якую трэба выхоўваць.

МІНСК, 21 жні — Sputnik. Пытанне выкарыстання байкерамі матацыклаў з праматочнмі выхлапамі ляжыць у плоскасці ўнутранай культуры, заявіў у МПЦ Sputnik прадстаўнік мотаклуба Devoid of Rights MCC Аляксандр Лычкоўскі.

"Матацыклы, якія робяцца прафесійнымі кастомайзерамі, яны не нясуць мэты даць гучны выхлап, там галоўнае знешні выгляд і канструкцыйныя асаблівасці. У многіх, вядома, стаяць праматочныя трубы. Гучным гукам няма ніякага апраўдання, ва ўсяго павінен быць свой час і месца", — упэўнены байкер.

Ён канстатаваў, што цяпер па начах катаюцца з праматокамі і на праспектах складана заснуць. Пры гэтым у паловы супрацоўнікаў ДАІ няма прыбораў, каб вымераць гучнасць выхлапаў ў матацыкла.

"Станоўчых водгукаў аб матацыклістах ад грамадзян не будзе, калі ў 5 раніцы заязджаць у двор з праматокам. Гэта адбіваецца на байкерах. Потым табе не саступіць дарогу той жа аўтамабіліст раззлаваны, якога абудзілі раніцай", — дадаў Лычкоўскі.

Паводле яго слоў, выкарыстанне праматокаў сёння гэта пераважна пытанне ўнутранай культуры байкераў, якая павінна выхоўвацца.

Тэмы:
Лідскі міжнародны байк-фестываль - 2017 (7)

По теме

Апытанне Sputnik: ці перашкаджаюць байкеры жыхарам сталіцы
Тэги:
байкеры, Devoid of Rights MCC, Аляксандр Лычкоўскі, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы