Макс Корж сустрэў святы ў Лунінцы

Падпісацца
У сетцы з'явілася відэа, дзе музыка грае на гітары падчас святочнага застолля, а таксама паказвае родны горад, у якім вырас.
МІНСК, 8 сту — Sputnik. Навагоднія святы музыкант правёў у Лунінцы, дзе жывуць яго бацькі, сваякі і сябры, піша рэгіянальны СМІ.
"Пьём за Новы год, за наш Лунінецкі Новы год. Лунінецкі — заўсёды асаблівы, чаму — зразумеем з раніцы", — кажа Макс Корж.
Макс ходзіць па вуліцы, здымае кадры паблізу завода "Палессеэлектрамаш".
Макс заўсёды паважліва ставіцца да роднага горада, кажа пра Лунінец з самых вялікіх сцэн. Падчас апошняга выступу на "Мінск-Арэне" ён заўважыў: "Я прыязджаю дадому і разумею, колькі я не бачыў зорак. У Мінску іх не відаць, а ў Лунінцы куча…"
Не так даўно выйшаў кліп "Аптыміст", дзе ў кадрах мільгаюць бацька музыканта Анатоль Корж, а таксама жонка — Таццяна, якая таксама нарадзілася і вырасла ў Лунінцы.
Што тычыцца жонкі, у эксклюзіўным інтэрв'ю для "Медыя-Палесся" 4 гады таму Макс Корж адзначыў: "Мая жонка падтрымлівае мяне кожную хвіліну, перажывае больш, чым я, за творчасць".
У інтэрв'ю мама Макса — Валянціна Корж — падкрэсліла: "Тое, што любяць і цэняць творчасць сына, гэта прыемна. Але, прызнацца, мы вельмі спакойна ставімся да славы Макса, як і ён сам".
Стужка навiн
0