05:30 16 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.40
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
3510

Кіраўнік МУС таксама прывёў сумную статыстыку мінулага года па аварыях з удзелам матацыклістаў і патлумачыў, чаму рэдка катаецца на байку.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч лічыць, што байкеры выконваюць закон лепш, чым проста матацыклісты.

Сваім меркаваннем міністр падзяліўся з журналістамі на адкрыцці мотасезона H.O.G. Spring Challenge 2018, які стартаваў 29 красавіка.

"Гэта (байкеры і матацыклісты — Sputnik) дзве розныя катэгорыі. На жаль, па віне матацыклістаў ў мінулым годзе загінулі 42 чалавекі і больш за 270 былі параненыя. Сумная статыстыка, хоць яна ідзе на змяншэнне, але нам дарагое кожнае жыццё, жыццё кожнага ўдзельніка дарожнага руху", — растлумачыў Шуневіч.

Міністр таксама распавёў, што сам ездзіць на матацыкле рэдка, бо не мае ўласнага байка і вольнага часу для падобнага хобі. Але не выключыў, што на пенсіі зможа больш часу надаваць свайму захапленню.

"Усе надзеі на пенсію", — канстатаваў ён.

По теме

ДАІ расказала, што чакае байкераў у новым сезоне
Тэги:
Матацыклы, H.O.G. Rally Minsk 2018, Ігар Шуневіч, Мінск

Галоўныя тэмы