20:49 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Рарытэтныя мадэлі гадзіннікаў, выпушчаныя ў часы СССР

Залатыя, медыцынскія, з вечным календаром: у Мінску паказалі лепшыя гадзіннікі

© Sputnik / Виктор Толочко
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
2220

Гонар беларускай гадзіннікавай справы можна ацаніць у дэталях у рэпартажы Sputnik.

Гісторыя Мінскага гадзіннікавага завода вядзе свой адлік з 1953 года. У савецкія часы былі выпушчаныя ў літаральным сэнсе мільёны гадзіннікаў. Зараз за шматлікімі мадэлямі ідзе сапраўднае паляванне.

У самым цэнтры беларускай сталіцы ў флагманскай краме Мінскага гадзіннікавага завода адкрылася выстава, дзе прадстаўлена амаль 200 рарытэтных мадэляў, выпушчаных у часы СССР. Пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі беларускіх гадзіннікаў адправіўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Легенда №2209

Выстава падзелена на два вялікія стэнды, і гэта невыпадкова. Свае калекцыі пазычылі на час працы выставы два захопленыя гадзіннікавай справай мінчаніна.

Выставка работает прямо в магазине Минского часового завода
© Sputnik / Виктор Толочко
Выстава працуе прама ў краме Мінскага гадзіннікавага завода

На першым стэндзе прадстаўлены сапраўдны гонар гадзіннікавага завода — ультратонкая мадэль 2209. Зараз такія гадзіннікі прынята называць "касцюмнікамі". У свой час гэта былі самыя тонкія механічныя гадзіннікі, якія выпускаліся ў Савецкім Саюзе.

Ультратонкая модель 2209, выполненная в цельно золотом корпусе
© Sputnik / Виктор Толочко
Ультратонкая мадэль 2209, выкананая ў суцэльна залатым корпусе

Сярод знаўцаў гісторыі мінскіх гадзіннікаў ходзіць нават гісторыя, што ў "Сямнаццаці імгненнях вясны" Шцірліц ў выкананні Вячаслава Ціханава носіць менавіта гэтую мадэль. Гэтыя гадзіннікі былі настолькі папулярнымі, што апошняя мадэль была выпушчана на заводзе ў Мінску ў 1987 годзе.

Сапраўдныя знатакі гадзіннікавага мастацтва, а ў гэтым выпадку яшчэ і ювелірнага, будуць ўражаныя адной з варыяцый мадэлі 2209, якая выканана ў суцэльна залатым корпусе.

Прычым гэта не штампоўка, корпус быў вытачаны з поўнамаштабнай нарыхтоўкі. Усе астатнія гадзіннікі ў далейшым выпускаліся выключна з пазалотай.

Часы к Олимпиаде - 1980
© Sputnik / Виктор Толочко
Гадзіннік да Алімпіяды - 1980

Калі разглядаеш цыферблаты гадзіннікаў, якім ужо больш за сорак гадоў, міжволі аддаеш належнае старым беларускім майстрам гадзіннікавай справы. Самага спрактыкаванага гледача яны ўразяць сваім майстэрствам.

Циферблаты часов, созданные с применением аэрографии
© Sputnik / Виктор Толочко
Цыферблаты гадзіннікаў, створаныя з ужываннем аэраграфіі

Тут ёсць і цыферблаты з ужываннем аэраграфіі, і пасрэбраныя з выпілаванымі насечкамі, камбінаваныя з дзвюх частак.

Посеребренные часы с выпиленными насечками - вечный циферблат
© Sputnik / Виктор Толочко
Так выглядае гаддзіннік - "вечны" цыферблат

Гадзіннікі замест танометраў

Другі стэнд прадстаўлены куды меншай колькасцю гадзіннікаў, але мадэлі на ім спрэс унікальныя. У вочы адразу кідаюцца сапраўдныя медыцынскія гадзіннікі. Гэтая мадэль не была ў шырокім продажы, а рэалізоўвалася строга сярод медыцынскіх работнікаў.

Медицинские часы со шкалой для измерения давления
© Sputnik / Виктор Толочко
"Медыцынскі" гадзіннік са шкалой для вымярэння ціску

Цыферблат гэтых гадзіннкаў адрозніваецца ад іншых мадэляў Мінскага гадзіннікавага завода тым, што там ёсць спецыяльныя дзяленні, якія дапамагалі ўрачам вызначыць крывяны ціск у пацыентаў. У касмічнай дзяржаве проста не хапала танометраў, і выпуск спецыяльных гадзіннікаў быў куды больш простым рашэннем.

Ознакомиться с лучшими образцами белорусских часов можно до 13 мая
Пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі беларускіх гадзіннікаў можна да 13 мая

У свае часы беларускія гадзіншчыкі ішлі ў нагу з сусветнымі вытворцамі. Калі ў канцы 60-х гадоў пачаўся бум папулярнасці гадзіннікаў з кварцавым механізмам, у Беларусі даволі хутка асвоілі тэхнічную навінку.

Электромеханические часы довольно массивные, так как сочетают в себе два механизма
© Sputnik / Виктор Толочко
Электрамеханічныя гадзіннікі даволі масіўныя, так як спалучаюць у сабе два механізмы

Папулярнасць кварцавых і электрамеханічных гадзіннікаў, якія зараз сустракаюцца досыць рэдка, тлумачылася тым, што іх адрознівала куды больш высокая дакладнасць ходу, ды і заводзіць кожны дзень іх не было патрэбы.

Мінскі гадзіннікавы завод выпускаў два адпаведныя калібры 3045 і 3055. Прычым другі электрамеханічны механізм быў супрацьударным, які адрознівае вельмі высокая дакладнасць ходу, мадэль таксама была абсталявана падвойным календаром імгненнага дзеяння.

Такие часы выпускались в 1990-е годы
© Sputnik / Виктор Толочко
Такія гадзіннікі выпускаліся ў 1990-я гады

На другім стэндзе нават ёсць гадзіннікі, якія аснашчаны вечным календаром. У свой час гэта быў самы сапраўдны канкурэнт для японскіх гадзіннікаў Orient. Толькі "японец" быў разлічаны на працу да 2013 года, а беларускія гадзіннікі будуць служыць і цяпер свайму гаспадару.

Часы с вечным календарем
© Sputnik / Виктор Толочко
Гадзіннік з вечным календаром
Самые маленькие часики на выставке - размером с ноготок
© Sputnik / Виктор Толочко
Самыя маленькі гадзінічак на выставе - памерам з пазногцік

Мінскі гадзіннікавы завод рабіў не толькі мініяцюрныя і кішэнныя гадзіннікі, ужо тады беларускія гадзіншчыкі думалі пра людзей, якія адпраўляюцца ў падарожжа. Арыгінальным рашэннем стала стварэнне гадзіннікаў з двума цыферблатамі.

Часы с возможностью следить за временем в двух часовых поясах
© Sputnik / Виктор Толочко
Гадзіннік з магчымасцю сачыць за часам у двух часавых паясах

Амаль 200 рарытэтных мадэляў беларускіх гадзіннікаў можна цалкам бясплатна ўбачыць у самым цэнтры беларускай сталіцы па адрасе праспект Незалежнасці, 18 аж да 13 мая.

Тэги:
гадзіннік, Мінскі гадзіннікавы завод "Луч", Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы