01:23 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Віктар Лукашэнка на закрыцці мотасезона - 2018

Віктар Лукашэнка расказаў, хто такія байкеры

© Sputnik / Сергей Пушкин
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Па словах памочніка прэзідэнта, зараз байкер - гэта не стары барадаты дзядзька з жыватом.

МІНСК, 17 вер — Sputnik. Масавыя мотамерапрыемствы, як закрыццё мотасезона H.O.G. Rally Minsk, дазваляюць людзям паказаць, хто такія байкеры, распавёў у эфіры тэлеканала АНТ памочнік прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка.

Старэйшы сын беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні традыцыйна прыняў удзел у закрыцці мотасезона ў Мінску: ён у складзе калоны праехаў на матацыкле ад Кургана Славы да пляцоўкі каля Палаца спорту, дзе разгарнуліся асноўныя мерапрыемствы свята.

Як распавёў у эфіры тэлеканала Віктар Лукашэнка, падобныя фестывалі дазваляюць паказаць людзям, што байкеры — звычайныя людзі, а растыражаваны ў кіно вобраз не зусім адпавядае рэчаіснасці.

"Наогул, пра людзей даведацца, якія садзяцца на матацыклы, ездзяць. Каб яны паглядзелі, што гэта не нейкія, як казаў наш кіраўнік H.O.G., старыя барадатыя дзядзькі з піўнымі жыватамі. Яны досыць нармальныя, спартыўныя, падцягнутыя. Шмат непітушчых, таму што ўвесь час за рулём. Здаровы лад жыцця адназначна тут", — з усмешкай сказаў памочнік прэзідэнта.

У сваю чаргу кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, які таксама браў удзел у мотафестывалі, адзначыў, што з задавальненнем наведвае такія мерапрыемствы. Паводле яго слоў, язда на матацыкле па эмоцыях не можа параўнацца ні з чым.

Як раней паведамляў Sputnik, у бягучым годзе на H.O.G. Rally Minsk прыехалі байкеры з 15 краін свету: усяго ў калоне па Мінску праехалі звыш шасці тысяч матацыклістаў.

По теме

Сыну Чэ Гевары спадабаліся шырокія мінскія праспекты
Віктар Лукашэнка расказаў, як Беларусь аб'яднала сяброў з Захаду і Усходу
Тэги:
H.O.G. Rally Minsk 2018, Беларусь

Галоўныя тэмы