03:39 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Беларуская біятланістка Надзея Пісарава

Былая беларуская біятланістка Надзея Пісарава нарадзіла двайнятаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
410

На днях спартсменку, якая заявіла аб заканчэнні кар'еры ў маі 2018 года, выпісалі з радзільні

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Беларуская біятланістка Надзея Пісарава, якая завяршыла кар'еру больш за год таму, гэтай радаснай навіной спартсменка падзялілася на сваёй старонцы ў Instagram.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Nadezhda Shatokhina (@pisarevanadezhda_official)

Беларуска размясціла фота з выпіскі з радзільні, зробленыя некалькі дзён таму. Асабліва парадавала прыхільнікаў Пісаравай тое, што яна нарадзіла двайнятак. Спартсменка нават падпісала фатаграфіі хэштэгам "Каралеўскія двайняты".

"Віншую вас! Гэта крута - адразу двое малых. Шчасця і здароўя вашай сям'і!!!", - напісала адна з падпісчыц.

Нагадаем, у маі 2018 года Надзея Пісарава заявіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры. А 8 чэрвеня мінулага года экс-біятланістка выйшла замуж за сэрвісмена расійскай зборнай па біятлоне Андрэя Шатохіна.

Пісарава з'яўляецца бронзавым прызёрам Чэмпіянату свету па біятлоне 2011 года ў эстафеце. Спартсменка двойчы прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях - у Сочы ў 2014 годзе і ў Пхенчхане ў 2018 годзе.

Тэги:
Надзея Пісарава, Беларусь

Галоўныя тэмы