02:08 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Як e 1943 годзе: на ўскраіне Гомеля зноў запахне порахам

Як у 1943 годзе: на ўскраіне Гомеля зноў запахне порахам

© Sputnik Мария Амелина
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Карціну вызвалення Гомеля ў лістападзе 1943 года адновяць агульнымі намаганнямі расійскія і беларускія рэканструктары.

ГОМЕЛЬ, 23 ліc - Sputnik. Ваенна-гістарычная рэканструкцыя разгорнецца насупраць Ропаўскага возера на ўскраіне Савецкага раёна Гомеля ў нядзелю 24 лістапада - напярэдадні памятнай даты вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гомель стаў першым буйным горадам краіны, вызваленым ад гітлераўцаў. Менавіта 26 лістапада 1943 года для тых гамяльчан, якія выжылі, скончыўся жах акупацыі, якая доўжылася 829 дзён.

Да падзеяў 1943 года рэканструктары вяртаюць гамяльчан ужо пятую восень. У мінулым годзе быў паказаны бой партызан з гарнізонам фашысцкага вузла сувязі, вываз мірнага насельніцтва ў бяспечнае месца і непасрэдна вызваленне Горада з устаноўкай Чырвонага сцяга над пакінутымі фашыстамі акопамі.

Якім будзе сцэнар у гэтым годзе, арганізатары рэканструкцыі не раскрываюць. Вядома, што адновяць карціну той восені ў бліжэйшую нядзелю збяруцца каля 100 чалавек з Беларусі і Расіі. Рэжысіраваннем дзейства займаецца ваенна-гістарычнае клубнае аб'яднанне "Гонар мундзіра".

Пасля рэканструкцыі гледачы атрымаюць магчымасць сфатаграфавацца з ваеннай тэхнікай і даведацца больш аб зброі, з якой савецкія салдаты вызвалялі Беларусь.

Тэги:
Гістарычная рэканструкцыя, Вялікая Айчынная вайна, Беларусь, Гомель

Галоўныя тэмы