МІНСК, 26 лют – Sputnik. Каты санкт-пецярбургскага музея Эрмітаж атрымаюць тры тысячы еўра, завешчаныя ім мецэнатам з Францыі, паведаміла прадстаўнік музея Марыя Халтунен.
У снежні дырэктар установы Міхаіл Піятроўскі распавёў пра француза, які згадаў музейных жывёл у сваім тэстаменце і пакінуў ім трохі грошай. Паводле яго слоў, сродкі плануецца пусціць на рамонт скляпоў, дзе жывуць каты.
"Цяпер завяршаецца этап атрымання спадчыны. Думаю, да канца вясны ўжо дакладна грошы будуць атрыманы", - сказала журналістам Халтунен.
Яна таксама ўдакладніла, што для атрымання спадчыны трэба ў Францыі выплаціць неабходныя падаткі і пакрыць кошт натарыяльных паслуг.
Да цяперашняга часу рашэнне аб выкарыстанні сродкаў не прынята, але ў Эрмітажы па-ранейшаму схіляюцца да таго, каб палепшыць умовы жыцця катоў, якіх цяпер у музеі каля паўсотні.
Эрмітажныя каты жывуць у Зімовым палацы з пачатку ХVIII стагоддзя, указам Кацярыны Вялікай ім быў нададзены статус ахоўнікаў каштоўных карцінных галерэй.