03:39 24 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.49
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
48 0 0

Канкурсантка з Беларусі дайшла да гранд-фіналу Miss Elite World 2021, форум праходзіў у Егіпце, а за карону пераможцы змагаліся ўдзельніцы з 34 краін.

МІНСК, 31 тра - Sputnik. Беларуска Полі Канабіс заваявала тытул Miss Elite Europe на міжнародным конкурсе прыгажосці.

Гранд-фінал Miss Elite World 2021 праходзіў у Егіпце, а за карону пераможцы змагаліся канкурсанткі з 34 краін, у тым ліку Расіі, Кітая, ЗША.

Перамогу атрымала ўдзельніца з Мексікі. Беларусцы дастаўся статус кантынентальнай каралевы.

"Статус кантынентальнай каралевы - гэта вельмі важны тытул, я ганаруся, што паказала сябе і сваю краіну годна. І мне вельмі прыемна, што члены журы высока ацанілі мае старанні і падрыхтоўку", - падзялілася ўражаннямі Полі Канабіс.

Раней, ацэньваючы свае шанцы на перамогу, Канабіс адзначала складаную сістэму ацэнкі на конкурсе, якая ўключае і галасы суддзяў, і інтэрнэт-галасаванне, ацэнку касцюмаў, паводзінаў і іншае.

Беларуская канкурсантка прайшла адбор у гранд-фінал конкурсу прыгажосці Miss Elite World 2021. Удзел Канабіс быў пад пагрозай: з-за праблем з візай дзяўчына пару дзён не магла трапіць у Каір.

Оперная спявачка Ганна Нятрэбка
© Sputnik / Евгения Новоженина
Miss Elite World 2021 - міжнародны конкурс прыгажосці, гранд-фінал праходзіў у Каіры. Акрамя "Міс Эліта", на форуме прыгажосці выбіраюць "Міс Кангеніяльнасць", "Лепшая мадэль", "Міс Папулярнасць", "Лепшы нацыянальны касцюм" і "Міс Фотагенічнасць".

Полі Канабіс нарадзілася і вырасла ў Мінску, з дзяцінства здымалася ў кіно і займалася мадэлінгам. Раней яна ўжо была фіналісткай 18 розных конкурсаў прыгажосці. У 2017-м прадстаўляла Беларусь на конкурсе "Міс Зямля". Канабіс працавала мадэллю ў Мілане і Бангкоку, прымала ўдзел у Colombo Fashion Week і двойчы з'яўлялася на вокладцы часопіса L'Officiel.

Тэги:
Егіпет, конкурс, Беларусь, беларускі

Галоўныя тэмы