10:51 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
МЗС Беларусі

МЗС: мы не прыхільнікі з'яўлення ў Беларусі замежных войскаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
3010

На думку прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства, Беларусь жадае развіваць уласныя ўзброеныя сілы, каб абараняць свой суверэнітэт.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Нарошчванне вайсковага кантынгенту ў Еўропе не можа спрыяць стабільнасці ў рэгіёне, заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія адэкватна рэагуюць на ўзмацненне ваеннага кантынгенту НАТА каля межаў Саюзнай дзяржавы.

"Тут у нас пазіцыя абсалютна адназначная: нарошчванне ні на Усходзе, ні на Захадзе ваеннага патэнцыялу каля нашых межаў стабілізацыі сітуацыі не прыносіць нікому", — заявіў Міхневіч у інтэрв'ю тэлеканалу "РТР-Беларусь", тэкст якога апублікаваны на сайце МЗС Беларусі.

Прадстаўнік МЗС таксама дадаў, што павелічэнне кантынгенту НАТА ў Еўропе не прынясе стабільнасці ні рэгіёнам, у якіх размяшчаюцца войскі, ні тым, хто праз сваё геаграфічнае становішча "становіцца закладнікам гэтай сітуацыі".

"Таму мы не прыхільнікі прыцягваць на сваю тэрыторыю нейкія вайсковыя аб'екты замежныя, ваенныя ўзброеныя сілы", — дадаў Міхневіч. Ён таксама адзначыў, што Беларусь жадае развіваць свае ўласныя ўзброеныя сілы, якія будуць спрыяць абароне суверэнітэту.

Апроч таго дыпламат падкрэсліў, што ў рамках падрыхтоўкі да ЧС па хакеі ў 2014 годзе Беларусь сумесна з НАТА праводзіла семінары і вучэнні па барацьбе з тэрарызмам. Таксама, паводле слоў Міхневіча, Беларусь разлічвае на дапамогу Альянсу ў сферы абясшкоджвання незапатрабаванай зброі.

Тэги:
Міжнародныя арганізацыі, НАТА, МЗС Беларусі, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы