23:22 18 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.45
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

З 1 ліпеня яна будзе складаць 21 рубель, згодна з пастановай беларускага ўрада.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Базавая велічыня ў Беларусі з 1 ліпеня складзе 21 рубель, такое рашэнне прынята Саветам міністраў краіны, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага ўрада.

Дэнамінацыя ў Беларусі адбудзецца 1 ліпеня 2016 года ў маштабе 10 000:1, у выніку чаго ў краіне будуць уведзены ў абарот новыя банкноты і, упершыню ў гісторыі суверэннай рэспублікі, манеты розных наміналаў.

Новые белорусские монеты
© Sputnik / Виктор Толочко
Новыя беларускія манеты

У сувязі з дэнамінацыяй згодна яе маштаба, дэнамінуюцца ўсе віды грашовых даходаў грамадзян, уклады, крэдыты, пенсіі і дапамогі, а таксама кошт акцый і актываў прадпрыемстваў і арганізацый, іх іншыя абавязацельствы.

"Згодна з пастановай Саўміна № 496, з 1 ліпеня памер базавай велічыні складзе 21 рубель. Базавая велічыня ўстаноўлена з улікам дэнамінацыі, у новых грашовых адзінках", —  растлумачылі ў прэс-службе Саўміна.

Зараз базавая велічыня складае 210 тысяч беларускіх рублёў — у грашовых адзінках 2000 года.

Тэги:
Зарплата і іншыя выплаты, Урад Беларусі, Беларусь

Галоўныя тэмы