04:46 16 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Расійскія рублі

Расія 1 ліпеня ўсталюе курс рубля РФ да дэнамінаванага беларускага

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Нацыянальны банк Беларусі ўжо ўсталяваў дэнамінаваныя курсы: 100 расійскіх рублёў роўныя 3 рублям і 12 капейкам у беларускай валюце.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Цэнтрабанк Расіі 1 ліпеня ўсталюе афіцыйны курс дэнамінаванай беларускай нацыянальнай валюты ў адносінах да расійскага рубля, паведаміў у чацвер рэгулятар.

"У сувязі з дэнамінацыяй афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі — беларускага рубля (BYR, 974) у 10 тысяч разоў і унясеннем адпаведных змяненняў у агульнарасійскі класіфікатар валют Банк Расіі з 1 ліпеня 2016 года пачынае ўсталяванне курсу дэнамінаванага беларускага рубля (новыя коды — BYN, 933) да рубля РФ", — гаворыцца ў паведамленні.

Нацыянальны банк Беларусі ўжо усталяваў дэнамінаваныя курсы: 100 расійскіх рублёў роўныя 3 рублям і 12 капейкам у беларускай валюце.

Дэнамінацыя беларускага рубля адбудзецца 1 ліпеня. Банкноты ўзору 2000 году будуць замененыя на новыя: за 10 тысяч беларускіх рублёў старога ўзору можна будзе атрымаць адзін новы. Таксама ўпершыню з савецкіх часоў у Беларусі ў абарачэнне будуць уведзены не толькі папяровыя купюры, але і металічныя манеты.

Тэги:
дэнамінацыя, Банкі, Банк Расіі, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы