18:38 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Рамонт электрасеткі

Белэнерга: святло пасля ўрагану далі ўсім

© Photo : ГПО "Белэнерго"
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
53 0 0

Па дадзеных энергетыкаў, па стане на раніцу аўторка адключэнняў у размеркавальнай сетцы ў Беларусі не зафіксавана.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Усе беларускія спажыўцы, якія апынуліся без электразабеспячэння пасля шквалістага ветра ў нядзелю, падлучаныя да энергазабеспячэння, паведамілі Sputnik у ДВА "Белэнерга".

Больш за 760 населеных пунктаў Беларусі засталіся без электраэнергіі ў ноч з нядзелі на панядзелак. Раней на панядзелак сіноптыкі ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. МНС Беларусі папярэджвала пра моцныя навальніцы і вятры.

"Да 24:00 18 ліпеня ўсе населеныя пункты рэспублікі падлучаныя да энергазабеспячэння", — сказалі ў аб'яднанні.

Там таксама паведамілі, што па стане на раніцу аўторка 19 ліпеня адключэнняў у размеркавальнай сетцы Беларусі не зафіксавана.

У аўторак Sputnik у Гідрамета паведамілі, што ў бліжэйшыя суткі надвор'е зноў істотна пагоршыцца: у сераду на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, па паўночна-ўсходняй палове — моцныя, у асобных раёнах вельмі моцныя дажджы, навальніцы, магчымы град. Уначы і ўдзень у многіх раёнах краіны будзе моцны парывісты вецер.

Тэги:
Анамаліі надвор'я, Прагноз надвор'я, ДВА "Белэнерга", Беларусь

Галоўныя тэмы