14:15 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Кандыдат ад дэмакратаў, якая вядзе актыўную перадвыбарчую агітацыю, ужо паведамляла, што "аднойчы вячэрала з замежным лідэрам".

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Хілары Клінтан аддала б перавагу вячэры ў кампаніі расійскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна вячэры з кандыдатам ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Ва ўсякім разе, менавіта такі адказ атрымалі журналісты прэзідэнцкага пула, калі напісалі на апельсіне пытанне для Хілары. Існуе такая традыцыя ў пуле — журналісты, якія сядзяць у хвасце кандыдацкага самалёта, пішуць нескладанае пытанне на апельсіне і адпраўляюць яго каціцца па праходзе самалёта, проста да кандыдата.

Праўда, на гэты раз аўтарам адказу стала не сама спадарыня Клінтан, а яе прэс-сакратар. Нібыта ён перахапіў апельсін з пытаннем: "Каму б вы аддалі перавагу вячэры?" Там жа былі прапанаваны адказы: "Трамп" і "Пуцін".

Прэс-сакратар Клінтан Нік Мерыл удакладніў, што Клінтан уласнаручна не абводзіла адказ — пасля яе заўвагі пра тое, што яна "аднойчы вячэрала з замежным лідэрам", прэс-сакратар сам абвёў адказ і адправіў апельсін назад журналістам.

Паведамляецца, што самалёт Hill Force One з рэпарцёрамі, кандыдатам ад дэмакратаў і членамі выбарчага штаба накіроўваўся ў Кліўленд, штат Агаё.

Тэги:
Выбары, Палітыка, Хілары Клінтан, ЗША

Галоўныя тэмы