05:52 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Сонечны гадзіннік ля Фарнага касцёла ў Гродна

Мінск, Гродна і Полацк - цэнтры турызму міжнароднага значэння

© Sputnik / Ася Поплавская
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
3520

Асноўнымі краінамі, якія фарміруюць зараз турыстычны паток у Рэспубліку Беларусь, з'яўляюцца Расія, Літва, Польшча, Вялікабрытаніія і Паўночная Ірландыя.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Турызм у Рэспубліцы Беларусь зараз пазіцыянуецца як адна з найважнейшых сфер сучаснай эканомікі. У Генеральнай схеме размяшчэння зон і аб'ектаў аздараўлення, турызму і адпачынку Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады і на перыяд да 2030 года, зацверджанай Саветам Міністраў, Мінск, Гродна і Полацк атрымалі статус цэнтраў турызму міжнароднага значэння.

Цэнтрамі турызму і адпачынку нацыянальнага значэння вызначаны Барысаў, Ваўкавыск, Глыбокае, Заслаўль, Кобрын, Лепель, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Мсціслаўль, Навагрудак, Орша, Ружаны, Слонім, Слуцк, Смаргонь, Тураў, Пружаны, Шклоў.

Гарады Мір і Нясвіж — спецыялізаванымі гісторыка-культурныя цэнтрамі, Будслаў і Жыровічы — цэнтрамі рэлігійнага турызму.

Генеральнай схемай прадугледжана фарміраванне  і турыстычных калідораў, якія маюць гісторыка-культурнае значэнне: " Старадаўні янтарны шлях", "Беларускі вянок", " З варагаў у грэкі ўздоўж Дняпра", "Палеская амазонія".  

Тэги:
турызм, Полацк, Гродна, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы