03:39 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Вялікі тэатр Беларусі падвёў вынікі каляднага конкурсу "Навагодняя сямейная цацка".

МІНСК, 7 сту — Sputnik. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатры оперы і балета Беларусі падвёў вынікі конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка", паведаміла прэс-служба тэатра.

Гран-пры атрымала Анастасія Тузік, вырабіўшы ляльку "Каралева". Першае месца заняла сям'я Сінкэ (лялька "Кармэн"), другое — Кацярына Шафранская (кампазіцыя "Карэта для Папялушкі"), трэцяе — Міхаіл Клімаў (лялька "Шчаўкунок").

Анастасія Тузік, уладальніца Гран-пры конкурсу Навагодняя тэатральная цацка
Анастасія Тузік, уладальніца Гран-пры конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка"

Конкурс праходзіў у тэатры ў трэці раз. У гэтым годзе 70 сем'яў з розных рэгіёнаў Беларусі прадставілі больш за 90 аўтарскіх цацак, якімі была ўпрыгожана елка ў фае тэатра.

Тэги:
дзеці, Лялькі, елачная цацка, тэатр, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы