11:25 16 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
15620

Новая граматыка прызвана адлюстраваць сучасны стан беларускай мовы, на які ў значнай ступені ўплываюць дзве тэндэнцыі - інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Акадэмічная супольнасць у рамках міжнароднай канферэнцыі ў Мінску абмяркоўвае падрыхтоўку новай беларускай граматыкі. Пра ход навуковай працы і яе мэты больш падрабязна для Sputnik распавёў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Ігар Капылоў.

Паводле яго словаў, мова развіваецца, граматычныя нормы таксама мяняюцца. Узнікла неабходнасць у падрыхтоўцы новай граматыкі.

"У межах дзяржаўнай навуковай праграмы даследванняў на 2016 — 2020 год у нас выконваецца тэма па падрыхтоўцы новай акадэмічнай граматыкі. Пасля прыняцця закона аб правілах беларускай мовы і пунктуацыі ўзнікла неабходнасць суаднесці нормы беларускай граматыкі з тымі новаўвядзеннямі, якія з'явіліся ў выніку прыняцця закона", — удакладніў Ігар Капылоў.

Між тым ён звярнуў увагу на тое, што гэта ні ў якім разе не чарговая рэформа правапісу. Таму што граматыка — гэта кадыфікаваны збор норм і правілаў, якія рэгулююць граматычныя нормы, а правапіс — арфаграфічныя.

"Новая граматыка прызвана адлюстраваць сучасны стан беларускай мовы, на які ў значнай ступені ўплываюць дзве тэндэнцыі — інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Пад нацыяналізацыяй маецца на ўвазе больш шырокае выкарыстанне ўласнабеларускіх лексічных і граматычных моўных сродкаў", — асабліва падкрэсліў дырэктар Інстытута мовазнаўства.

По теме

Пашыраць "тарашкевіцу" на сённяшні дзень немэтазгодна
Тэги:
Беларуская мова, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Беларусь

Галоўныя тэмы