Кітайская і руская мовы прасоўваюць беларускую навуку

© Sputnik / Марина СеребряковаНавукова-папулярнае выданне "Беларусь – старонкі гісторыі"
Навукова-папулярнае выданне Беларусь – старонкі гісторыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Замежныя мовы даюць новыя магчымасці для пашырэння беларускага навуковага погляда на ўласную гісторыю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Пра ролю і важнасць для нацыянальнай навукі публікацый выданняў на замежных мовах спецыяльна для Sputnik расказаў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

Вялікі гістарычны атлас Беларусі - Sputnik Беларусь
У 2017 годзе выйдзе 4 том "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі"

— Якія грунтоўныя гістарычныя выданні плануюцца ў гэтым годзе акрамя гістарычнага атласа Беларусі?

— На 2017 год запланавана выданне трохтомнай "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці" спецыяльна на русскай мове. Гісторыя будзе выкладзена ад самых вытокаў і да сучаснасці. Кніга будзе ўтрымліваць нашую канцэпцыю таго, што дзяржаўнасць — гэта здольнасць этнаса да працяглага самастойнага існавання і развіцця, здольнасць яго эліты забяспечыць гэта. Дзяржаўнасць таксама — своеасаблівы патэнцыял народу, які назапашваецца напрацягу ўсёй гісторыі, і калі складваюцца неабходныя ўмовы, гэты патэнцыял рэалізуецца ў выглядзе ўласнай дзяржавы. У дадзеным выданні будзе распавядацца пра гістарычныя і нацыянальныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.

— Чаму менавіта руская мова?

— Стаўка на рускую мову ў выданні робіцца свядома, каб зрабіць большы ахват аўдыторыі, як у навуковым, так і аматарскім асяроддзі. Замежныя калегі змогуць прачытаць і азнаёміцца з нашымі новымі навуковымі распрацоўкамі.

У свой час мы спецыяльна падрыхтавалі на рускай мове навукова-папулярнае выданне "Беларусь — старонкі гісторыі", якое прадстаўляе гісторыю нашай краіны ад старажытнасці да сучаснасці.

© Sputnik / Марина СеребряковаДырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч
Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч - Sputnik Беларусь
Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч

— Ці ёсць зацікаўленасць да беларускай навуковай думкі далёка за межамі нашай краіны?

— Нашыя кітайскія калегі былі вельмі зацікаўленыя кнігай "Беларусь — старонкі гісторыі". Яны хацелі атрымаць выданне, якое адлюстроўвае навукова абгрунтаваны беларускі погляд на гісторыю Беларусі. У выніку ў 2016 годзе яна была выдадзена ў Кітае на кітайскай мове, што было зроблена ўпершыню ў гісторыі беларускай гістарычнай навукі. Пад час візіту ў верасні мінулага году ў Кітай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя выдання. Кітайскія калегі былі вельмі задаволеныя кнігай, бо яна дае навуковаабгрунтаванае ўяўленне аб Беларусі як аб краіне з багатай і ўнікальнай гісторыяй.

У хуткім часе гэтая кніга будзе выдадзена і на англійскай мове. Вопыт супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі падказвае, што гэта неабходна зрабіць.

Стужка навiн
0