12:36 21 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.09
Камп'ютарная клавіятура, архіўнае фота

У Беларусі могуць стварыць аналаг партала Грамота.ру

© Pixabay
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
3610

Беларускія лінгвісты таксама вядуць працу над новым "Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы".

МІНСК, 20 лют — Sputnik. Электронная даведачна-інфармацыйная служба Правапiс.бай, аналагічная расійскаму парталу Грамота.ру, можа быць створана ў Беларусі, расказаў падчас прэс-канферэнцыі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Паводле яго слоў, папулярызацыі роднай мовы можа паспрыяць стварэнне электроннай даведачна-інфармацыйнай службы Правапiс.бай, аналагічнай расійскаму парталу Грамота.ру, у якой на дадзены момант адчуваецца вострая неабходнасць.

Акрамя таго, беларускія лінгвісты вядуць працу над новым "Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы", у які будзе ўключана ўся беларуская лексіка XX і пачатку XXI стагоддзя. Яго рэестр налічвае амаль 250 тысяч слоў, а выйсці ён павінен у 15 тамах. Таксама ініцыятары маюць намер стварыць яго электронную версію.

На думку Капылова, цяперашні слоўнік не адпавядае патрэбам сучаснай моўнай практыкі ў поўнай меры: ён змяшчае каля сотні тысяч слоў і займае пяць тамоў.

"Новае выданне папоўніцца за кошт рэлігійнай, публіцыстычнай лексікі, лексікі беларускай дыяспары і тых пісьменнікаў, якія тварылі ў 30-я гады мінулага стагоддзя і чые творы доўгі час былі пад забаронай", — удакладніў ён.

У бліжэйшыя гады плануецца выпуск шэрагу слоўнікаў: павінны з'явіцца "Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі", "Італьянска-беларускі слоўнік" (а потым і "Беларуска-італьянскі"), "Французска-беларускі слоўнік літаратурнай лексікі", "Беларуска-англійскі слоўнік", а таксама ўнікальны электронны бібліяграфічны даведнік, над якім супрацоўнікі інстытута працуюць сумесна з калегамі з 12 славянскіх краін.

Тэги:
Грамота.ру, Ігар Капылоў, Беларусь

Галоўныя тэмы