МІНСК, 30 сту - Sputnik. Удзельнікі Rallye Monte-Carlo Historique (RMCH) на дзвюх чорных "Волгах" ГАЗ-21М напярэдадні прыбылі ў Мінск, дзе правялі прэс-канферэнцыю ў прэс-цэнтры Sputnik.
У далёкім 1964-м годзе з Мінска для ўдзелу ў "Ралі Монтэ-Карла" адправіліся пяць савецкіх экіпажаў - на трох 21-х "Волгах" і двух 403-х "Масквічах". Праз 55 гадоў расійскія гоншчыкі вырашылі паўтарыць гэты шлях.
Як распавялі ўдзельнікі гонкі, цяперашнія "Волгі" грунтоўна перапрацаваныя - у іх канструкцыі выкарыстаны новыя рухавікі, каробкі перадач, элементы падвескі, тармазы. У ралійных "Волгаў" нават з'явіўся гідраўзмацняльнік. А самі экіпажы апранутыя ў форму з надпісам "СССР" - накшталт таго адзення, якое выкарыстоўвалі савецкія гоншчыкі.
Павозкам будуць дапамагаць тэхнічкі з механікамі - у "Волгаў" ёсць неабходныя запчасткі, у тым ліку і запасныя каробкі перадач. Аднак, згодна з правіламі, рамонт можна выконвацт толькі на трасе - ва ўмовах закрытага парку доступ да аўтамабіляў немагчымы.
"Ралі Монтэ-Карла" пройдзе з 1 па 6 лютага. Расійскія спартсмены да старту пераадолеюць той жа маршрут, якім ехалі савецкія гоншчыкі 55 гадоў таму. Падрабязнасці аб гонцы, а таксама каментары яе ўдзельнікаў, чытайце на Sputnik ў бліжэйшы час.