Дарожны збор у Беларусі "адвяжуць" ад тэхагляду ў бліжэйшы час

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗнак платнай дарогі ў Беларусі
Знак платнай дарогі ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праект рашэння ўжо практычна гатовы - вострае для аўтамабілістаў пытанне будзе канчаткова вырашана ў бліжэйшым часе.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка паабяцаў, што рашэнне па "адвязцы" дарожнага збору ад тэхагляду будзе прынята ў бліжэйшы час.

Аплата па АРІП і без прывязкі да тэхагляду: як зменіцца дарожны збор - Sputnik Беларусь
Радыё
Аплата па АРІП і без прывязкі да тэхагляду: як зменіцца дарожны збор

"Безумоўна, гэтую праблему трэба вырашаць. Трэба адвязваць дарожны збор ад тэхагляду, і ён будзе адвязаны. Цяпер рыхтуецца праект, ідуць бурныя дыскусіі наконт таго, якая павінна быць сістэма яго ўключэння: у паліва альбо кантроль пасродкам відэафіксацыі. Думаю, у бліжэйшы час ўжо будзе прынята канчатковае рашэнне, і тэма прывязкі да тэхагляду сыдзе", - заявіў міністр у праграме "Тыдзень" тэлеканала СТБ.

Закранаючы тэму рэканструкцыі аўтамабільных дарог, кіраўнік ведамства расказаў, што ў бягучым годзе пачнецца рэканструкцыя трасы М-7 ад Мінска да Вільнюса.

"Гэтую дарогу працягласцю практычна ў 100 кіламетраў за гэты год і наступны мы павінны рэканструяваць", - удакладніў міністр.

Ён таксама паведаміў, што літаральна на днях была распачата рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі Р-23 Мінск - Мікашэвічы на ўчастку ад Слуцка да Салігорска.

Акрамя таго, ідзе рэканструкцыя трасы на Смалявічы, там укладваюць бетон з чатырма палосамі руху. У 2021 годзе гэтыя работы завершацца, а потым працягнуцца на участках дарогі ад Жодзіна і Барысава.

Стужка навiн
0