23:38 15 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Аўто
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Рост цаны на маторнае паліва з пачатку года склаў 5,4 працэнта, удакладнілі ў профільным канцэрне.

МІНСК, 20 кра – Sputnik. Цэны на паліва ў Беларусі зноў павышаюцца, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Па прынятай канцэрнам практыцы, павышэнне складзе 1 капейку. Такім чынам, з аўторка, 20 красавіка, устанаўліваюцца наступныя цэны за 1 літр паліва:

  • АІ-92 - 1,81 рубля,
  • АІ-95 - 1,91 рубля,
  • АІ-98 - 2,13 рубля,
  • ДП - 1,91 рубля.

Як адзначаецца ў паведамленні канцэрна, каціроўка нафты ў параўнанні са студзенем узрасла на 15 адсоткаў. Рост цаны на маторнае паліва ад пачатку года склаў 5,4 працэнта.

Гэта ўжо 11-е павышэнне цэн на паліва ў бягучым годзе. У папярэдні раз яго кошт змяніўся ў мінулы аўторак, 13 красавіка, да гэтага - 6 красавіка, 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 і 21 студзеня.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў канцэрне заявілі, што да канца года цэны на аўтамабільнае паліва плануюць падняць на 5-6%.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, паліва, цэны

Галоўныя тэмы