07:14 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
8710

Меркаваны ўзрост дрэва, з якім звязана адно з мясцовых паданняў, – каля 300 гадоў.

МІНСК, 10 сне — Sputnik. Актывісты вырашылі самастойна абараніць рэдкую хвою ў Віцебскім раёне, паведамляе партал "Народныя навіны Віцебска".

Унікальнае дрэва расце каля вёскі Бібіраўка. Некалькі дзён таму на хвоі з'явілася ахоўная шыльда са словамі "Адна з самых высокіх хвой Беларусі… Ахоўваецца народам".

Дрэва называюць у народзе "Ведзьміна лапа". Паводле легенды, хвоя прыняла незвычайную форму пасля таго, як у яе селянін адсек лапу ведзьме-пярэваратню. Згодна з паданнямі, менавіта таму ў хвоі крона складаецца з сямі самастойных ствалоў.

Дрэву каля 300 гадоў, яно дасягае ў вышыню 28 метраў, у ахопе — 1,4 метра.

Некаторыя старадаўнія дрэвы ў рэспубліцы маюць дзяржаўны ахоўны статус, аднак "Ведзьміна лапа" такога не мае, таму актывісты і вырашылі абараняць спадчыну свайго раёна самастойна.

Тэги:
Прырода, Гісторыя, Віцебская вобласць, Еўропа, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы