01:08 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Спецыялісты адзначаюць, што смерчы для Беларусі – не новая, аднак досыць рэдкая з'ява.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Беларускія сіноптыкі не могуць прагназаваць ўзнікненне смерчаў, заявіла журналістам у чацвер галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

Непагадзь на мінулым тыдні прынесла ў Беларусь навальніцы са шквалістымі вятрамі. У выніку пацярпелі населеныя пункты ў некалькіх абласцях Беларусі, больш за ўсё разбурэнняў было ў Шаркаўшчыне (Віцебская вобласць) і раён — там без дахаў засталося больш за 200 жылых дамоў. Паводле слоў сіноптыкаў, смерчы здараюцца ў рэспубліцы адзін-два разы на год, але прадказаць іх немагчыма.

"У нас, у адрозненні ад Амерыкі, няма службы, якая асобна займаецца смерчамі — яны рэдка ў нас адбываюцца. Наогул, выявіць іх можна толькі ў момант утварэння пры дапамозе радыёлакатараў. Такой тэхнікі і магчымасці ў нас няма", — патлумачыла Рыбакова.

Сіноптык таксама адзначыла, што нават у ЗША папярэдзіць аб тарнада могуць толькі за 15 хвілін. "І гэта выдатны паказчык", —  сказала галоўны сіноптык Гідрамета.

"Бывалі смерчы ў Беларусі і раней — дзеля прыкладу, адзін з іх фіксаваўся ў 1997 годзе. Так што гэта не анамалія", — сказала на заканчэнне Рыбакова.

Паводле слоў прадстаўніка Гідрамета, прадказаць іншыя нетыповыя для рэспублікі ўмовы надвор'я сіноптыкі пакуль не могуць, але па магчымасці даюць папярэджанні пра шквалісты вецер і іншыя патэнцыйна небяспечныя сітуацыі.

Тэги:
Анамаліі надвор'я, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы