02:41 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.48
  • 100 RUB3.14
Радыятар ацяплення

Цяпло ва ўсе будынкі Мінска дадуць 13 кастрычніка

© Flickr/ Mark Tighe
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Меркавалася, што ў адміністрацыйных будынках пачнуць цепліць у канцы бягучага тыдня, але сіноптыкі папярэдзілі аб будучым пахаладанні.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Мінгарвыканкам дазволіў уключыць ацяпленне ва ўсіх будынках Мінска з 13 кастрычніка, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook намеснік генеральнага дырэктара РУП "Мінскэнерга" Юрый Мішук.

Цяпло ў жылым фондзе беларускай сталіцы з'явілася ў панядзелак 10 кастрычніка, у сацыяльных аб'ектах ацяпленне ўключылі 7 кастрычніка.

"Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў з 13 кастрычніка ўключэнне ацяплення ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках, будынках прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб'ектаў Мінска", — напісаў Мішук.

Раней меркавалася, што ў адміністрацыйных будынках пачнуць тапіць у канцы бягучага тыдня, аднак, па дадзеных Гідрамета, ужо ў чацвер чакаюцца замаразкі, а тэмпература паветра панізіцца да +5°С.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы