МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Снег выпаў у Токіа ў лістападзе ўпершыню за апошнія 54 гады, летась гэта адбылося на 40 дзён пазней, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Снег выпаў у чацвер раніцай і ўжо паспеў прывесці да ўскладнення транспартнай сітуацыі ў цэнтры японскай сталіцы.

Акрамя гэтага снег выпаў у гарадах Ёкагамэ, Кофу, Уцунамія, Маебасі і Міто.
Сіноптыкі не выключаюць, што да раніцы пятніцы ў Токіа можа выпасці да двух сантыметраў снегу, што, у сваю чаргу, можа прывесці да пагаршэння транспартнай сітуацыі ў японскай сталіцы.

Сярэдняя тэмпература паветра ў гэты час года ў Токіа звычайна вагаецца ад 10 да 17 градусаў па Цэльсіі.
Апошні раз снегапад у лістападзе ў Токіа быў зафіксаваны ў 1962 годзе.