14:23 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Дзмітрый Рабаў на радыё Sputnik Беларусь

Рабаў: у Беларусь ідзе цыклон Barbara з дажджамі і снегам

© Sputnik
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Раней сіноптыкі паведамлялі, што ў краіне ўсталявалася нехарактэрна цёплае надвор'е.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя дні будзе вызначаць цыклон Barbara, які прынясе ў краіну дождж і мокры снег, паведаміў Sputnik у аўторак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Раней сіноптыкі паведамілі, што ў навагоднюю ноч будзе спакойнае надвор'е, а зіма да канца года ў рэспубліку не прыйдзе.

"Цыклон Barbara сёння прынясе на большую частку тэрыторыі рэспублікі вецер парывамі да 15-20 м/с, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — да 22 м/с, які будзе суправаджацца ападкамі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу", — распавёў Рабаў.

Паводле яго слоў, у сераду парывісты вецер захавацца на большай частцы тэрыторыі краіны. "У многіх раёнах снег. На асобных участках дарог галалёдзіца", — працягнуў Рабаў.

Паводле прагнозаў сіноптыка, тэмпература на працягу сутак будзе вагацца ад —4 да +1°С. "Далей, з ростам атмасфернага ціску, надвор'е палепшыцца: вецер сціхне і ападкаў стане менш, а тэмпература крыху панізіцца", — сказаў на заканчэнне спецыяліст.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Новы год 2017, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Дзмітрый Рабаў, Беларусь

Галоўныя тэмы