09:54 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Іней на траве

Рабаў: у Беларусь ідуць калядныя маразы

© Pexels
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У першы тыдзень новага году сіноптыкі абяцаюць зменлівае надвор'е: спачатку галалёдзіца, потым моцны вецер і снегапады, затым маразы.

МІНСК 3 сту — Sputnik. Прыход маразоў чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні — да праваслаўнага свята Нараджэння Хрыстовага тэмпература паветра апусціцца ніжэй —10 °С, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"У першы тыдзень 2017 года надвор'е будзе вельмі зменлівым: спачатку галалёдзіца, потым моцны вецер і снегапады, затым ўдараць маразы", — сказаў сіноптык.

Так, у аўторак 3 студзеня на дарогах рэспублікі і ў Мінску чакаецца галалёдзіца, а тэмпература паветра складзе 0… —6 °С.

"У сераду 4 студзеня праз Беларусь будзе перамяшчацца актыўны цыклон, які прынясе на большую частку тэрыторыі рэспублікі ўзмацненне ветру парывамі да 15-21 м/с, раніцай і днём моцны снег", — сказаў сіноптык.

На сераду спецыялісты Гідрамета абяцаюць днём каля 0 градусаў, да вечара — каля —2 °С.

"Далей, да Каляд, рэзка пахаладае і ўдараць студзеньскія маразы", — сказаў Рабаў.

Паводле інфармацыі Гідрамета ў чацвер днём тэмпература ўжо панізіцца да —10..12 °С.

По теме

Рабаў: 2017 год пачнецца з цёплага і сырога надвор'я
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Дзмітрый Рабаў, Беларусь, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы