14:54 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Жаўрук

Вясна ідзе: у Беларусь прыляцелі першыя жаўрукі

© Flickr/ Michael Sveikutis
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2620

Па словах арнітолагаў, такое ранняе вяртанне пералётных птушак не азначае, што зіма завяршылася - пры пахаладанні птушкі яшчэ могуць паляцець у больш цёплыя рэгіёны.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Беларускія арнітолагі зафіксавалі прылёт у рэспубліку першых палявых жаўрукоў, паведаміў у пятніцу рэсурс "Дзікая прырода".

Раней сіноптыкі папярэдзілі, што апошняя дэкада лютага ў бягучым годзе будзе цёплай: нямоцныя маразы чакаюцца толькі начамі, днём тэмпература будзе вышэй за нуль.

Арнітолагі паведамляюць, што ў сувязі з цёплым надвор'ем у Беларусь пачалі вяртацца з выраю птушкі. Так, ужо былі заўважаныя першыя палявыя жаўрукі і гусі. Акрамя таго, у Літве на мяжы з Беларуссю ў дэльце Нёмана бёрдвочэры ўбачылі кнігавак.

Як адзначаюць спецыялісты, сярод першых пералётных птушак шмат самцоў, якія імкнуцца заняць лепшыя гнездавыя ўчасткі.

Па словах арнітолагаў, такое ранняе вяртанне пералётных птушак не азначае, што зіма завяршылася — пры пахаладанні птушкі яшчэ могуць паляцець у больш цёплыя рэгіёны.

Тэги:
Жывая прырода, птушка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы