05:43 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Арол-магільнік (Aquila heliaca)

Пад Магілёвам выявілі рэдкага арла-магільніка

CC BY-SA 2.5 / AngMoKio / Aquila heliaca
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
5910

Магільнік, або імператарскі арол, унесены ў Міжнародны Чырвоны спіс як від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Колькасць віду па ўсёй Еўропе зніжаецца.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. У аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці 22 мая быў заўважаны рэдкі для Беларусі арол-магільнік, паведамілі ў прэс-службе "Аховы птушак Бацькаўшчыны".

Бліжэйшыя да нас месцы гнездавання гэтага рэдкага арла — у Цэнтральнай Украіне. Чаму дарослая птушка падалася на поўнач — невядома. Але птушка здзейсніла вымушаны прыпынак пад Магілёвам. Арла сфатаграфавалі, вызначылі від і аказалі дапамогу.

Як распавялі ў АПБ, птушку заўважылі на школьным стадыёне — яна некалькі гадзін прасядзела ў кустарніку. Каб вызначыць, што гэта за птушка, за дапамогаю звярнуліся да настаўніцы біялогіі Алены Варапаевай.

"Як можна было прайсці міма? Жывая птушка ў бядзе! Праўда, я амаль страціла надзею, пакуль абтэлефанавала дзясяткі нумароў. Тэлефанавала ў мясцовую інспекцыю прыродных рэсурсаў, у лясгас, у Заасад, але нідзе мне не давалі канкрэтнага адказу. У роспачы я патэлефанавала ў 101. МНС звязаліся з Магілёвам, сталі ўдакладняць. Час ішоў, птушка спалохалася і сышла ў кусты, потым выйшла грэцца на сонцы. Я стала падключаць знаёмых, яны звярнуліся на тэлебачанне. Потым я ўспомніла пра АПБ, патэлефанавала і адправіла фота. Там хутка вызначылі: перад намі — магільнік, вельмі рэдкая птушка. Так што выратаваць яе трэба было абавязкова", — расказала настаўніца біялогіі.

Птушку адлавілі супрацоўнікі Магілёўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і работнікі Магілёўскага Заасада. Арла адвезлі ў заасад, дзе ён пакуль жыве ў загоне для курэй. Работнікі кажуць, што птушка хутка з'ела усю ежу, якая была ў загоне, а таксама піла шмат вады. Там лічаць, што птушка здаровая, але аслабленая.

Магільнік, або імператарскі арол, унесены ў Міжнародны Чырвоны спіс як від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Колькасць віду па ўсёй Еўропе зніжаецца.

По теме

У Белавежскай пушчы заўважылі рэдкую для Беларусі белашчокую казарку
Тэги:
Прырода, Птушкі, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Магілёўская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы