08:09 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Летні лес

Надвор'е на выхадныя: абяцаюць пацяпленне

© Sputnik/
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Няўстойлівасць надвор'я ў бліжэйшыя суткі захаваецца, але да выхадных прыкметна пацяплее.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. У бліжэйшыя суткі надвор'е прыкметна палепшыцца, колькасць дажджоў паменшыцца, а тэмпература стане адпавядаць летняй норме.

"У пятніцу надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, на тэрыторыі краіны пераважна без ападкаў, толькі па захадзе, днём у асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы", — паведаміў начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Тэмпература ноччу +6..+12°С, у асобных раёнах +3..+5°С, днём +20..+26°С. У суботу на тэрыторыі рэспублікі чакаецца яснае надвор'е, па паўднёва-заходняй палове краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі.

Тэмпература ноччу +8..+15°С, у паўночна-ўсходніх раёнах +6..+7°С; днём +16..+23°С, па паўночным усходзе да +25°С. У нядзелю надвор'е ў Беларусі будзе фарміравацца пад уплывам павышанага атмасфернага ціску.

Ападкаў не чакаецца, невялікія кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ноччу па паўднёвым захадзе рэспублікі. Тэмпература ноччу +6..+13°С, днём +21..+27°С.

Пачатак наступнага тыдня, паводле слоў сіноптыка, таксама абяцае быць цёплым, без істотных ападкаў, толькі па поўначы краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +9..+16°С, днём +22..+28°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Гідрамет, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы