17:55 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дождж, архіўнае фота

Надвор'е на выхадныя: дажджы спыняцца і прыйдзе прахалода

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Увесь працоўны тыдзень на Беларусі ішлі моцныя дажджы, праз якія сіноптыкі неаднаразова абвяшчалі аранжавы ўзровень небяспекі.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е захаваецца на Беларусі на гэтых выхадных, але дажджоў ужо будзе менш і стане халадней, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Гідрамеце. 

Увесь працоўны тыдзень па Беларусі ішлі моцныя дажджы, праз якія сіноптыкі неаднаразова абвяшчалі аранжавы ўзровень небяспекі, але затым паабяцалі, што надвор'е ў краіне пачне змяняцца.

"У суботу будзе воблачна з праясненнямі, дажджы пройдуць па паўночным усходзе краіны", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ноччу тэмпература паветра складзе ад +6 да +12°С, днём — да +21°С.

У нядзелю і панядзелак у Беларусі будзе халаднавата, кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ўначы і толькі ў асобных раёнах.

Сіноптыкі прагназуюць, што днём у нядзелю 16 ліпеня тэрмометры пакажуць ад +17 да +24°С, а ў панядзелак па паўночным усходзе — толькі +14..+16°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы