04:55 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Бусел у гнязде

Буслы ў Беларусі становяцца на крыло і дадаюць праблем энергетыкам

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Беларускія энергетыкі імкнуцца мінімізаваць наступствы ад "нашэсця" буслоў – на траверсы ЛЭП усталёўваюцца спецыяльныя перашкоды.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Буслы ў Беларусі на пачатку жніўня пачалі станавіцца на крыло, што дадало праблем беларускім энергетыкам, паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДВА "Белэнерга" Аляксандр Малькоў.

Белыя буслы гняздуюцца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, часам абіраючы для будаўніцтва гнёздаў не самыя ўдалыя месцы — напрыклад, апоры ліній электраперадачы.

"Буслы становяцца на крыло, збіраюцца ў зграі — і гэта праблема", — сказаў Малькоў.

Ён таксама паведаміў, што гэтыя птушкі пачынаюць кружыць над ЛЭП, садзіцца на элементы канструкцыі апор і часам гінуць ад электрычнай дугі. Акрамя таго, навала адходаў жыццядзейнасці буслоў на ізалятарах прыводзіць да кароткачасовага адключэння ЛЭП.

Па словах суразмоўцы Sputnik, такія пашкоджанні ліній — некрытычны і не прыводзяць да сур'ёзных аварый, паколькі аўтаматыка ўключае лінію на працягу некалькіх секунд. "Але птушак усё роўна шкада", — канстатаваў Малькоў.

Прадстаўнік Белэнэрга таксама ўдакладніў, што беларускія энергетыкі імкнуцца мінімізаваць наступствы ад "нашэсця" буслоў — на траверсы ЛЭП усталёўваюцца спецыяльныя вожыкі, якія вырабляюцца ў Рэчыцы.

Паводле статыстыкі энергетыкаў, толькі за апошні тыдзень 5,5% усіх адключэнняў у размеркавальных сетках 6-10 кВ адбылося па віне птушак.

Тэги:
Буслы, Жывёлы, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы