Дакладны прагноз надвор'я на выхадныя: цёпла і дажджы

© PixabayЛугавыя кветкі, архіўнае фота
Лугавыя кветкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цыклон, які прынёс рэзкае пахаладанне, ужо пакінуў Беларусь і на выхадных чакаецца ўмерана-цёплае, але няўстойлівае надвор'е, без дажджоў не абыдзецца.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць на выходных умерана цёплае надвор'е, але папярэджваюць аб высокай верагоднасці дажджоў, паведамілі ў Гідрамеце.

На гэтым тыдні ў Беларусі было халаднавата, пасля трох тыдняў трапічнай спякоты, дзённая тэмпература ў Беларусі знізіліся да 15 — 23 градусаў у залежнасці ад рэгіёна.

Фэст Vulitsa Ezha, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Афіша на выхадныя: куды пайсці 26 і 27 жніўня ў Мінску і не толькі

"У суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вільготнае паветра з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі, але па паўночным усходзе месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы", — паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, тэмпература ўначы — плюс 8-14°С, удзень 17-23, па паўднёвым захадзе да +25°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, уначы без істотных ападкаў, але ўдзень чакаецца невялікі кароткачасовы дождж, з верагоднасцю 60-70% тэмпература ўначы +10+12°С, удзень +19+21°С, сказаў Рабаў.

Надвор'е ў нядзелю

27 жніўня ўначы надвор'е абумовіць поле паніжанага атмасфернага ціску, удзень франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, уначы і раніцай слабы туман. Тэмпература ўначы 6 —12, па паўднёвым захадзе да 14°С. Удзень у нядзелю +16+23°С, па поўдні +24+ 27°С, сказаў сіноптык.

У Мінску ў гэты дзень таксама будзе воблачна з праясненнямі. У другой палове дня кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9+11°С, максімальная ўдзень +19+21°С, адзначыў Рабаў.

Пачатак тыдня

28 жніўня, у панядзелак надвор'е ў Беларусі будзе фармаваць чарговы франтальны раздзел, які змяшчаецца з захаду Еўропы, але ўжо больш актыўны.

"На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, уначы моцныя дажджы. Раніцай і ўдзень у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ўначы +8+15°С, удзень +12+19°С, па паўднёвым захадзе да +21°С ", — падкрэсліў спецыяліст.

У Мінску ў гэты дзень будзе воблачна з праясненнямі. Уначы дождж, удзень кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +11+13°С, максімальная ўдзень +15+17°С, паведаміў суразмоўца агенцтва.

Стужка навiн
0