10:00 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Параўнанне вынікаў радыяцыйнага кантролю на працягу апошніх пяці гадоў паказвае, што ўтрыманне цэзія-137 у ягадах і грыбах паступова памяншаецца.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Самыя радыеактыўныя грыбы растуць у Бярэзінскім, Чэрыкаўскім, Столінскім і Лельчыцкім раёнах, паведамілі Sputnik у ДУ "Беллесахова".

Традыцыйна летам радыелагі лясгасаў праводзяць работы ў лясах па вывучэнні забруджвання грыбоў і ягад. Параўнанне вынікаў радыяцыйнага кантролю на працягу апошніх пяці гадоў паказвае, што ўтрыманне цэзія-137 у ягадах і грыбах паступова памяншаецца. Гэта тлумачыцца яго натуральным радыеактыўным распадам, зніжэннем рухомасці ў глебе.

"Пры агульнай тэндэнцыі да змяншэння актыўнасці радыенуклідаў у лясной прадукцыі забруджванне ягад цэзіем-137 захоўваюцца — да 28% чарніцы ад усіх правераных у год перавышаюць дапушчальны ўзровень", — сказалі ў Беллесахове.

Для грыбоў гэты паказчык вышэй — цэзіем забруджаныя да 37% свежых грыбоў ад усіх правераных у год.

"Высокія ўзроўні ўтрымання цэзія-137 у грыбах былі зафіксаваныя ў шмат якіх лясгасах", — удакладнілі суразмоўцы Sputnik.

Па іх словах, самыя небяспечныя грыбы растуць у Чэрыкаўскім (Магілёўская вобласць, 2148 Бк/кг у сыраежках), Бярэзінскім (Мінская вобласць, 3380 Бк/кг у сыраежках), Лельчыцкім (Гомельская вобласць, 6851 Бк/кг у белых грыбах), Столінскім (Брэсцкая вобласць, 5200 Бк/кг у лісічках).

Ва ўстанове нагадалі, што інфармацыю пра забруджванне лясоў цэзіем-137, аб узроўнях ўтрымання радыенуклідаў у ягадах і грыбах можна атрымаць на сайтах лясгасаў у спецыяльным раздзеле "Радыяцыйны кантроль".

По теме

Пры атручванні грыбамі выклікайце лекараў
Тэги:
радиация, грибы, Беллесахова, Беларусь

Галоўныя тэмы