06:37 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Шпак

Навукоўцы: у Беларусі незаконна забіваюць да 94 тысяч птушак штогод

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2420

Больш за ўсё ад нелегальнага знішчэння пакутуюць шпакі і вясковыя ластаўкі.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Штогод у Беларусі нелегальна знішчаюць ад 35 да 94 тысяч птушак, паведамілі ў пятніцу ў грамадскім аб'яднанні "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Міжнародная сетка прыродаахоўных арганізацый BirdLife International склала чарговую справаздачу аб нелегальным знішчэнні птушак. Падлікі экспертаў шакуюць: толькі ў краінах Міжземнамор'я штогод незаконна забіваюць каля 25 мільёнаў птушак.

Пакутуюць птушкі і ў Беларусі. Так, навукоўцы і прыродаахоўнікі ацэньваюць нелегальнае знішчэнне птушак у рэспубліцы ў памеры 35700-94300 асобін штогод. Часцей за ўсё ахвярамі становяцца шпакі ў садках, а таксама гарадскія і вясковыя ластаўкі.

Таксама ў Беларусі нелегальна забіваюць вялікіх белых чапляў і чаек.

Бусляня ратавалі ў Віцебску
© Фото: из личного архива Ольги Константиновой

У свеце часцей за ўсё ахвярамі вынішчэння становяцца гусеабразныя і вераб'іныя. Напрыклад, толькі ў Азербайджане штогод незаконна знішчаюць да 900 тысяч вадаплаўных птушак. Акрамя гэтага, па падліках спецыялістаў, з 52 відаў драпежных птушак пад пагрозай знаходзіцца 51 від.

У цэлым даследаванне тычылася сітуацыі ў краінах Еўропы. Падобныя працы публікуюцца штогод. Па словах абаронцаў жывёл, дзякуючы іх працы і падобным справаздачам у апошнія гады ўдалося знізіць лік знішчэння птушак у такіх краінах, як Кіпр і Італія.

Даследаванне тычылася толькі незаконнага знішчэння. Дазволенае паляванне або знішчэнне птушак па ветэрынарных паказчыках у гэтую катэгорыю не ўваходзяць.

Тэги:
птицы, BirdLife International, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Еўропа, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы