17:56 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Лужына

Зімы пакуль не будзе: у сераду да +6°С і дождж з мокрым снегам

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2 0 0

Цяплей за ўсё будзе ў паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Сырое і халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў сераду 6 снежня — пройдзе мокры снег з дажджом, месцамі тэмпература паветра днём складзе да плюс 6°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі праінфармавалі, што ў бліжэйшыя дні надвор'е ў краіне будуць вызначаць паветраныя масы, якія паступаюць з Атлантыкі.

"У сераду будзе воблачна з праясненнямі, раніцай у многіх раёнах, днём пераважна па паўднёвым захадзе краіны пройдуць ападкі — мокры снег і дождж", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра днём у сераду складзе ад 0 да +4°С, па паўднёвым захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей — да +6°С.

У сталіцы, па прагнозах сіноптыкаў, раніцай пройдзе мокры снег з дажджом, днём істотных ападкаў не чакаецца, а тэмпература паветра складзе ад +1 да +3°С.     

Тэги:
Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы