МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Згодна з папярэднім прагнозам надвор'я на месяц, апублікаваным на партале Gismeteo, Новы год беларусы сустрэнуць са снегам.
Апошнія гады самае папулярнае і "зімовае" свята праходзіць без рыпучага снегу пад нагамі і завей. Зрэшты, сустракаць Новы год 2018, паводле папярэдніх прагнозаў, мы будзем з надвор'ем "як у фільмах".
Так, згодна з прагнозам Gismeteo, у канцы снежня тэмпература паветра будзе трымацца на ўзроўні ў некалькі градусаў ніжэй за нуль, а ў апошнія дні года перыядычна будзе ісці снег. Магчыма, ён пратрымаецца і да навагодняй ночы.
Наколькі дакладны гэты прагноз, стане вядома толькі бліжэй да канца снежня: беларускія сіноптыкі прагназуюць надвор'е максімум на тыдзень і яшчэ не кажуць, ці будзе снег на Новы год.
Доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца — з-за занадта вялікай колькасці змяняючыхся фактараў. Калі верыць тым паведамленням, якія былі зробленыя яшчэ на пачатку восені, зіма 2017/2018 будзе самай халоднай за доўгія гады, аднак да гэтага часу пацверджанняў гэтаму ад сіноптыкаў ніякіх няма.