20:19 22 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.40
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2720

Катацца на санках ці лыжах у апошні тыдзень снежня аматарам зімовых відаў спорту не давядзецца.

МІНСК, 26 сне — Sputnik. У навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца дождж з мокрым снегам і да 4 градусаў цяпла, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі расказалі, што ўсталявацца зіме перашкаджаюць заходнія і паўднёва-заходнія працэсы ў атмасферы. Няўстойлівае надвор'е захаваецца і ў апошні тыдзень снежня.

У сераду, 27 снежня, будзе цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог захаваецца галаледзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4, удзень — 1-6 градусаў цяпла.

У чацвер, 28 снежня, надвор'е таксама будзе не вельмі зімовым. У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Месцамі чакаецца туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галаледзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Удзень — 1-7 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 9.

У пятніцу, 29 снежня, пад уплывам атмасфернага фронту ўначы ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у заходніх раёнах з мокрым снегам. Па паўночным усходзе Беларусі на дарогах месцамі захаваецца галаледзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5, удзень — 2-8 градусаў цяпла.

Субота, 30 снежня, таксама будзе з ападкамі — дождж, мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

У нядзелю, 31 снежня, уначы і раніцай акрамя ападкаў месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галаледзіца. Раніцай і ўдзень чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень — 1-6 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 8.

Панядзелак, 1 студзеня, таксама не парадуе беларусаў сапраўдным зімовым надвор'ем. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дождж і мокры снег. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч па Беларусі складзе ад мінус 2 да плюс 4, днём — ад нуля да плюс 5 градусаў.

Тэги:
Новый год, погода, прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь

Галоўныя тэмы