23:12 22 красавіка 2018
«Радыё Sputnik»
Рысь, архіўнае фота

Сляды маці-рысі з трыма кацянятамі знойдзены ў Белавежскай пушчы

CC BY 2.0 / Henry Ransby / European Linx
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2220

Нечаканая знаходка была зроблена ў Навасёлкаўскім лясніцтве, што знаходзіцца на поўначы пушчы.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Сляды дарослай рысі і трох кацянят былі выяўленыя на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Белавежская пушча", паведаміла грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

Відэафакт: рысяня прывязалася да салдата
© Sputnik / Александр Шурмелев

Нечаканая знаходка была зроблена ў Навасёлкаўскім лясніцтве, што знаходзіцца на поўначы пушчы.

Паводле інфармацыі арганізацыі, убачыць сляды адразу чатырох рысяў — вялікая рэдкасць для галоўнага нацыянальнага парка краіны.

У АПБ выказалі надзею, што ўсе кацяняты рысі перажывуць цяперашнюю зіму, і ў 2018 годзе папуляцыя гэтай чырванакніжнай жывёлы ў Белавежскай пушчы павялічыцца.

Па дадзеных АПБ, з 2013 года, калі ў пушчы былі ўсталяваныя фотапасткі, атрымалася толькі двойчы зафіксаваць рысь з кацянятамі — на фота траплялі адна самка з адным кацянём. Пры гэтым у апошні час і беларускія, і польскія даследчыкі канстатавалі, што колькасць папуляцыі рысі ў пушчы за некалькі гадоў істотна знізілася, прычыны гэтага пакуль не вядомыя.

Чытайце таксама:

Лясны кот вярнуўся ў Беларусь праз 90 гадоў >>

Расійскі блогер і кот прадэгуставалі беларускую тушонку >>

Гатаўскі Пусік стаў самым папулярным катом у Беларусі >>

По теме

Максім Мацвееў паказаў, як крычыць рысь
Тэги:
рысь, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Белавежская пушча, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы