14:29 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Маленькие рысята, найденные в Налибоках

Логава рысі з трыма кацянятамі знайшлі ў Налібоках

© Фото: Naust Eco Station - Экасядзіба Навусьць
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1740

Як прызналіся эколагі, яны мэтанакіравана не спрабавалі знайсці логава, а вывучалі на мясцовасці паводзіны ваўкоў.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Эколагі ў Налібоцкай пушчы выпадкова выявілі логава рысі з трыма маленькімі кацянятамі, паведамілі ў чацвер у экасядзібе "Навусць".

Нечаканая знаходка ў лясным масіве была зроблена 22 мая.

Як прызналіся эколагі, яны мэтанакіравана не спрабавалі знайсці логава, а вывучалі на мясцовасці паводзіны ваўкоў у Налібоках. Па іх словах, гэтыя два віды ў лесе цесна звязаны адзін з адным і ўплываюць адзін на аднаго.

Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў Нёмана — Заходняй Бярэзіны і Усы. Пушча знаходзіцца на тэрыторыі Валожынскага, Стаўбцоўскага, Навагрудскага, Карэліцкага і Іўеўскага раёнаў.

У Беларусі рысь ўключана ў спіс рэдкіх відаў дзікіх жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі рэспублікі.

Тэги:
кацяня, рысь, Жывёлы, Налібоцкая пушча, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы