10:30 21 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Навальніца

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на аўторак з-за навальніцы

CC BY 2.0 / PJ Nelson / Lightning 7-17-2010
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

З серады ападкаў павінна стаць менш - на змену балтыйскім паветраным масам ідуць украінскія.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на другую палову дня ў аўторак 26 чэрвеня ў Беларусі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У перыяд з 15:00 да 21:00 у заходніх і цэнтральных раёнах краіны чакаюцца навальніцы. Навальнічны фронт закране і сталіцу.

​З серады 27 чэрвеня ападкаў павінна стаць менш. Заўтра на тэрыторыю рэспублікі пачнуць ссоўвацца цёплыя паветраныя масы з Украіны. Яны абумовяць больш цёплае пераважна без ападкаў надвор'е. Толькі па паўднёвым захадзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Паветра днём у сераду прагрэецца ад +22°С па паўночным захадзе да +29°С па паўднёвым усходзе краіны.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў Беларусі ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную пагрозу, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымых ахвяраў сярод насельніцтва.

Тэги:
Штармавое папярэджанне, Аранжавы ўзровень небяспекі, Навальніца, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы