МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Дажджы пройдуць па большай частцы тэрыторыі Беларусі ў канцы бягучага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па дадзеных сіноптыкаў, у суботу і нядзелю надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора.
У суботу, 7 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах (пераважна па паўночным усходзе краіны), а ўдзень амаль па ўсёй рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы з парывістым ветрам, месцамі магчымыя нават навальніцы.
У гэты дзень уначы і раніцай тэмпература панізіцца да + 10… 16°С, а пасля абеду паветра прагрэецца да + 19… 25°С (а па паўднёвым захадзе Беларусі — да + 27°С).
У нядзелю, 8 ліпеня, як уначы, так і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы з парывістым ветрам. Тэмпература ў рэспубліцы паменшыцца ўначы да + 10… 15°С, а ўдзень падымецца да +18… 25°С (месцамі па поўдні — да + 27°С).
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.