05:25 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Дождж у Мінску

Штармавое папярэджанне зноў абвешчана ў Беларусі на 20 ліпеня

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1610

У асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 20 метраў у секунду.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на пятніцу 20 ліпеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Цёплае надвор'е, якое суправаджаецца аднак ліўнямі і парывістым ветрам, захоўваецца ў рэспубліцы ўжо некалькі дзён. У пятніцу сіноптыкі зноў абвясцілі ў Беларусі аранжавы (перадапошні) узровень небяспекі.

"У дзённы час 20 ліпеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У Мінску ўдзень чакаецца навальніца", — паведамілі ў Белгідрамеце.

Па дадзеных сіноптыкаў, надвор'е на тэрыторыі краіны ў пятніцу стануць вызначаць атмасферныя франты і цёплая няўстойлівая паветраная маса, будзе воблачна з праясненнямі. Тэмпература ўначы і раніцай складзе +14… 19°С, а ўдзень паветра прагрэецца да +21… 27°С.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы