01:16 19 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Спёка, архіўнае фота

Зноў спёка: на чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

© Sputnik / Марина Серебрякова
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
610

Удзень слупок тэрмометра можа падняцца да +30°С, на паўднёвым захадзе Беларусі - да +32.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 9 жніўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Прычынай стала высокая тэмпература, а таксама сухое і ветранае надвор'е.

Як заявілі спецыялісты, надвор'е ў чацвер на тэрыторыі Беларусі будзе залежаць ад паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.

Уначы тэмпература паветра складзе ад +10°С (на паўночным усходзе краіны) да +18°С (на паўднёвым захадзе). Месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе пераважна паўночна-ўсходняга ці паўднёвага напрамку, ад 3 да 8 м/с.

Удзень 9 жніўня тэмпература паветра падымецца да +30°С, на паўднёвым захадзе краіны магчыма павышэнне да +32°С. Парывы ветру могуць скласці да 12 м/с.

На тэрыторыі краіны чакаецца пераменная воблачнасць, ападкі малаверагодныя.

На думку сіноптыкаў, гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі да нядзелі.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы