06:52 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Павуцінне на хвоі

Надвор'е ў Беларусі ў панядзелак 17 верасня: будзе цёпла і суха

© Sputnik Альфред Микус
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Згодна з доўгатэрміновым прагнозам, да канца тыдня ў Беларусі пачнецца бабіна лета - дзённыя тэмпературы дасягнуць адзнакі +25°C.

МІНСК, 17 вер — Sputnik. Сухое і досыць цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 17 верасня, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, дажджоў у рэспубліцы ў першы дзень тыдня не чакаецца — будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў.

Цяплей за ўсё ў панядзелак у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — там днём тэмпература паветра падымецца да адзнак +23°C і +22°C адпаведна.

Каля +20..21°C будзе днём у Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.

Прахаладней за ўсё будзе ў панядзелак у Віцебскай вобласці — там дзённая тэмпература паветра не перавысіць +19°C.

Згодна з доўгатэрміновым прагнозам да канца тыдня ў Беларусі пачнецца бабіна лета — дзённыя тэмпературы дасягнуць адзнакі +25°C.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь

Галоўныя тэмы