10:41 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
Да -16°С: якое надвор'е будзе ў Беларусі 20 снежня

Да -16°С: якое надвор'е будзе ў Беларусі 20 снежня

CC0 / Pixabay / zanna-76
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

У чацвер на большай частцы рэспублікі ападкаў не чакаецца, але захаваецца галалёдзіца на дарогах.

МІНСК, 19 сне - Sputnik. Марознае і без ападкаў надвор'е будзе ў Беларусі ў чацвер, 20 снежня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па прагнозах сіноптыкаў, у чацвер у краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, істотных ападкаў не будзе. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах будзе слабы туман. На дарогах краіны - галалёдзіца.

Ноччу тэмпература паветра апусціцца да -5..-11°С, месцамі пры праясненнях мароз узмоцніцца да -12..-16°С. У дзённыя гадзіны слупок тэрмометра ў розных раёнах рэспублікі пакажа ад -3°С да -10°С.

У Мінску ў чацвер будзе воблачна і без ападкаў. У начны час тэмпература паветра апусціцца да -1..-10°С, днём слупок тэрмометра дасягне адзнакі ў -7..-9°С.

У канцы тыдня ў Беларусь прыйдзе пацяпленне і сур'ёзныя ападкі. Тэмпература паветра будзе трымацца ў раёне 0°С, пройдуць завеі і мокры снег.

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы